У Кіеве знайшлі машыну забойцаў Алеся Бузіны. Нумары аўта – не беларускія


Кіеўская міліцыя выявіла аўтамабіль, якім скарысталіся забойцы пісьменніка і журналіста Алеся Бузіны.

«На момант знаходжання (машыны) усярэдзіне салона нікога не было», – адзначылі праваахоўнікі.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення Міністэрства ўнутраных справаў у Кіеве Аляксандр Церашчук заявіў медыям, што на аўтамабілі былі італьянскія нумары, падае Бі-Бі-Сі.

Раней дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка паведамляў, што Алеся Бузіну расстралялі з аўтамабіля «Ford Focus» цёмна-сіняга колеру. Паводле ягоных слоў, на машыне былі «латвійскія ці беларускія нумары».

Журналіст Алесь Бузіна быў забіты 16 красавіка ў Кіеве ля пад’езда свайго дому. Двое злачынцаў стралялі ў яго з машыны. Бузіна быў вядомы сваймі прарасейскімі выказваннямі ды выступаў у расейскіх прапагандысцкіх медыях.

Алесь Бузіна ў праграме расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва

МЯ, паводле bbc.co.uk

Глядзі таксама
Каментары