У Кіеве жыхар Севастопалю знішчыў помнік героям Нябеснай сотні


Сёння раніцай у цэнтры Кіева мужчына зруйнаваў помнік героям Нябеснай сотні на вуліцы Інстытуцкай. Яго затрымала паліцыя на месцы здарэння.

Зараз злачынец знаходзіцца ў паліцыі, дзе высвятляюць абставіны яго знаходжання ў Кіеве і прымуць рашэнне аб прыцягненні яго да адказнасці. Саветнік міністра ўнутраных справаў Украіны паведаміў у сваім Facebook, што злачынца – жыхар Севастопалю 1974 г.н. Ён прыехаў у Кіеў уночы 5 кастрычніка.

Як паведамляе сайт hromadske.ua, падчас разбурэння помніка мужчына крычаў, што гэта «За Данбас».

 

Беларус Міхась Жызнеўскі – герой Нябеснай сотні

Сярод герояў Нябеснай сотні ёсць таксама імя беларуса Міхася Жызнеўскага. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўзнагародзіў Міхася Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а ўкраінскі ўрад прызначыў пажыццёвую стыпендыю ягоным бацькам.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў