У Кіеве здзейснены замах на камандзіра батальёна імя Дудаева і ягоную жонку


Учора ў Кіеве адбыўся напад на байцоў добраахвотніцкага батальёну імя Джахара Дудаева, што ваяваў на Данбасе на баку Украіны, Аміну Акуеву і яе мужа Адама Асмаева. Кілер быў паранены і цяпер знаходзіцца ў шпіталі пад аховай паліцыі.

Як стала вядома, кілер прадставіўся журналістам Le Monde і дамовіўся аб цыкле інтэрвʼю з Асмаевым і ягонай жонкай. Учора адбылася іх чацвёртая сустрэча.

«Зʼяжджаючы ў аўтамабілі з Амінай і Адамам кілер спыніўся і папрасіў перасесці іх абодвух на задняе сядзенне, каб нібыта зрабіць фота для часопіса. Калі яны пераселі кілер сказаў, што прывёз ім падарунак – дастаў пісталет «Глок» і тройчы стрэліў у Адама. Цяпер у Адама цяжкія пашкоджанні – пераламаная ключыцы, прабітыя лёгкія і кулі затрымаліся ў пазваночніку. У момант, калі кілер пачаў страляць па Адаму, імгненна спрацавала рэакцыя ў Аміны і яна ў адказ выпусціла 4 кулі. Па сутнасці тым самым нейтралізаваўшы нападніка. У кілера чатыры кулявых раненні, стан стабільны, выдаленая частка лёгкіх», – паведаміў дэталі замаху дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Масійчук.

У кілера пры сябе знойдзены пашпарт на імя грамадзяніна Украіны Аляксандра Дакара, але ў паліцыі мяркуюць што ён фальшывы. Прадстаўнік МУС Украіны Антон Герашчанка ўжо заявіў, што замах была арганізавана з тэрыторыі Расеі.

Очередной террористический акт, организованный с территории Российской Федерации, произошёл только что в Киеве. Килле…

Posted by Антон Геращенко on Donnerstag, 1. Juni 2017

Паводле апошняй інфармацыі, стан Асмаева стабільна цяжкі.

Фота з месца злачынства

У лютым 2012 году Адама Асмаева затрымалі ў Адэсе праваахоўныя органы Украіны паводле падазрэння ў выбуху ў адэскай кватэры. Следства таксама падазравала, што ён разам з саўдзельнікам рыхтаваў замах на Уладзіміра Пуціна. Асмаеў заяўляў, што справа супраць яго сфальсіфікаваная. Амаль праз два гады зняволення ён быў вызвалены з-пад варты, абвінавачанні супраць яго былі знятыя.

У лютым 2015 году Асмаеў стаў камандзірам добраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева, які быў сфармаваны з чачэнцаў і ваяваў на баку ўзброеных сілаў Украіны. Аміна Акуева, медык па адукацыі, зʼяўляецца прэс-сакратаром батальёну.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары