У Кіеве заявілі пра затрыманне ў Беларусі ўкраінскага журналіста


Паўло Шаройка

Старшыня Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны Зураб Аласанія заявіў пра затрыманне ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі.

Пра гэта Зураб Аласанія напісаў у «Фэйсбуку».

«Затрымалі ўласнага карэспандэнта UA (Українське Радіо) у Беларусі. Ад афіцыйных адказаў на наш запыт Амбасада Беларусі пакуль ухіляецца. Паводле нашай неафіцыйнай інфармацыі, яму высунулі стандартнае для замежных журналістаў абвінавачанне ў «шпіянажы», – напісаў Зураб Аласанія.

Як паведамляе «Украінскае радыё», Паўло Шаройка каля двух тыдняў не выходзіў на сувязь, спробы рэдакцыі датэлефанавацца да яго і ягоных сваякоў не далі выніку.

«Мы гэтую інфармацыю не каментуем», – паведаміў Tut.by кіраўнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак

Глядзі таксама
Каментары