У Кіеве застрэлены былы народны дэпутат ад Партыі рэгіёнаў


МУС Украіны пацвярджае забойства экс-дэпутата Алега Калашнікава.

Яго застрэлілі на лесвічнай пляцоўцы ля сваёй кватэры, суседзі кажуць, што стрэлаў не чулі, паведамляе «112 Украіна».

Міністэрства ўнутраных справаў распачало крымінальную справу па артыкуле «наўмыснае забойства». Адна з галоўных версій забойства – палітычная дзейнасць Калашнікава, у тым ліку арганізацыя Антымайдану. Не выключаюцца і версіі, звязаныя з фінансавым станам забітага ці рабаваннем.

За месяц да забойства Алег Калашнікаў збіраў праплачаныя мітынгі і «прапаведаваў» ідэалогію Партыі рэгіёнаў, паведамляе Tsn.ua. Таксама ён быў адным з арганізатараў так званага Антымайдану падчас Рэвалюцыі годнасці.

У 2006 годзе Калашнікаў быў абраны народным дэпутатам ад Партыі рэгіёнаў, кіраўніком, а таксама ганаровым кіраўніком якой быў экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў