Сёння ў Кіеве быў узарваны «Мерседес» кіраўніка спецназу Галоўнага ўпраўлення выведкі Мінабароны Украіны Максіма Шапавала. Выбух кваліфікаваны як тэрарыстычны акт.
Пра гэта паведамляе «Украінская праўда».
Максім Шапавал знаходзіўся на месцы кіроўца і загінуў пры выбуху.
Мінабароны пацвердзіла, што ахвярай тэракту стаў палкоўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі.
Тэракт адбыўся на перакрыжаванні вуліц Аляксееўская і Саломенская. Двое мінакоў атрымалі раненні.
Расследаваннем злачынства будзе займацца Галоўная вайсковая пракуратура.
ІІ, belsat.eu