У Кіеве ўзарвалі аўто чачэнскага добраахвотніка: мужчына загінуў, жанчыне адарвала нагу


Паводле МУС Украіны, загінулага звалі Цімур Махауры – чачэнскі добраахвотнік з батальёну імя Шэйха Мансура (ваюе на баку Украіны на Данбасе).

Праз выбух пацярпела жанчына, якая знаходзілася ў аўце.

У 2012 годзе Махауры быў арыштаваны ў Турцыі. Яго падазравалі ў забойстве прадстаўніка ісламскай арганізацыі «Імарат Каўказ».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў