У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета пад бел-чырвона-белым сцягам (Фота)


Некалькі дзясяткаў чалавек сабраліся на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, каб ушанаваць памяць журналіста Паўла Шарамета, які загінуў ад выбуху ў аўтамабілі.

Некаторыя прыйшлі з украінскімі ды беларускімі сцягамі. На прыступках каля Манумента Незалежнасці стаяць фотаздымкі Паўла Шарамета. Людзі кладуць да іх кветкі.

Усе ахвотныя маглі напісаць словы памяці ў спецыяльнай кнізе ў памяшканні цэнтру «MediaHub».[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_separator][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]Журналіст быў за рулём аўтамабіля, які належаў уладальніцы «Украінскай праўды» Алёне Прытуле. Перад выбухам журналіст паспеў праехаць некалькі сотняў метраў ад дому, дзе жыў. Ён акурат пачынаў паварочваць, як адбыўся выбух.

Паводле звестак сілавікоў, у аўтамабіль заклалі выбухоўку.

Кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзэ паведаміла, што гібель журналіста будуць расследаваць сумесна з прадстаўнікамі амерыканскага ФБР.

МЯ, паводле bbc.com. Фота bbc.com

Стужка навінаў