У Кіеве Марш салідарнасці ў сувязі з трагедыяй пад Валнавахай рушыў на Майдан


У Кіеве калона ўдзельнікаў Маршу адзінства рушыла на Майдан незалежнасці. Да ўдзельнікаў акцыі далучаецца ўсё больш людзей.

Цяпер у Маршы бяруць удзел каля 20 тысяч асобаў. Яны трымаюць плакаты: «Я – Валнаваха» і «Je suis Volnovakha». Удзельнікі шэсця скандуюць: «Слава Украіне! Героям Слава!».

Таксама да калоны далучыліся каля 100 курсантаў Нацыянальнай акадэміі Службы бяспекі Украіны.

У калоне прысутнічаюць кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы Святаслаў Шаўчук і патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт.

Сярод удзельнікаў акцыі – мужчына ў масцы Смерці і з касой, на якой напісана: «Пуцін, я за табой!», падае unian.net.

Падчас збору ўдзельнікаў акцыі ў парку Шаўчэнкі выступіў экс-міністр культуры Яўген Нышчук. Ён прачытаў верш, які напісаў адзін з «кібаргаў», што абараняюць Данецкі аэрапорт.

13 студзеня прарасейскія баевікі абстралялі рэйсавы аўтобус пад Валнавахай на Данбасе, у выніку чаго загінулі 12 чалавек, яшчэ 16 атрымалі раненні. Сярод загінулых былі 7 жанчын і 4 мужчын. Пракуратура кваліфікавала тое, што адбылося, як тэрарыстычны акт.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”8″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў