У Кіеве забілі журналіста. Стралялі з машыны з латвійскімі або беларускімі нумарамі


Пра смерць Алеся Бузіны на сваёй старонцы ў «Facebook’у» напісаў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

«Падобна адстрэл сведкаў па справе Антымайдану працягваецца. Усе, хто меў дачыненне да арганізавання або фінансавання Антымайдану ці іншым супрацьпраўным дзеянням супраць Майдану і адчувае пагрозу свайму жыццю, звяртайцеся ў праваахоўныя органы», – піша Герашчанка.

 

Только что на Ул. Дегтяревская в районе дома номер 58 из “Форд Фокус” темно-синего цвета был расстрелян печально извест…

Posted by Anton Gerashchenko on Thursday, April 16, 2015

Алесь Бузіна ў праграме Уладзімера Салаўёва

Алесь Бузіна – вядомы ўкраінскі журналіст, пісьменнік і тэлевядоўца. Былы шэф-рэдактар газеты «Сёння». Сышоў з выдання «праза цэнзуру».

15 красавіка ў Кіеве застрэлілі былога дэпутата ад Партыі рэгіёнаў. Міністэрства ўнутраных справаў распачало крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства». Адна з галоўных версій здзяйснення злачынства – палітычная дзейнасць Калашнікава, у тым ліку арганізацыя Антымайдану.

У 2014 г. Украіна была прызнаная самай небяспечнай краінай для журналістаў, гаворыцца ў справаздачы Міжнароднага інстытуту ў пытаннях бяспекі журналістаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары