У Кіеве прайшоў пратэст прыхільнікаў Саакашвілі, адбыліся сутыкненні з паліцыяй


Каля будынку адміністрацыі прэзідэнта Украіны каля сотні чалавек прыйшлі пратэставаць супраць пазбаўлення Міхэіла Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства.

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў другой палове дня сабраліся ўкраінцы, каб падтрымаць былога галаву Адэскай адміністрацыі. Пасля двух спробаў прарвацца праз агароджы і сутыкненні з паліцыяй, ініцыятыўную групу з 10 чалавек прапусцілі ў адміністрацыю прэзідэнта, як паведамляе «Украінская праўда».

Мітынгоўцы крычалі «Банду геть!» і патрабавалі адмяніць указ Пятра Парашэнкі аб пазбаўленні Міхэіла Саакашвілі ўкраінскага пашпарту. На гэты час пратэстанты разышліся.

Раней Міхэіл Саакашвілі апублікаваў зварот да Пятра Парашэнкі і да ўкраінцаў у звязку з пазбаўленнем яго адзінага грамадзянства.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў