У Кіеве паставілі помнік беларусу Міхаілу Жызнеўскаму


Ва ўкраінскай сталіцы на вуліцы Грушэўскага ўсталявалі помнік герою Нябеснай сотні – Міхаілу Жызнеўскаму.

На адкрыццё з Беларусі прыехалі бацькі Міхаіла ды некаторыя беларускія актывісты. Пакланіцца герою прыйшлі прадстаўнікі сем’яў Нябеснай сотні, дзеячы АўтаМайдану і Еўрамайдану.

Па сэрца ў крыві Украіна.

Па вочы ў слязах Беларусь…

Калі забіваюць сына –

Тады ажывае дух, – напісана на помніку беларускаму хлопцу.

Міхаіл Жызнеўскі нарадзіўся ў 1988 годзе ў Гомлі. У 2005 годзе ён выехаў ва Украіну. Як чалец украінскай арганізацыі УНА-УНСО быў прадстаўніком Самаабароны Майдану. Загінуў 22 студзеня 2014 года каля 9 гадзін раніцы ад стрэлу паляўнічай куляй у сэрца на вуліцы Грушэўскага. Бацька Міхаіла Жызнеўскі выказаў здагадку, што сына забіў снайпер, але лічыць, што ні ўкраінскія, ні беларускія ўлады не дамогуцца аб’ектыўнага расследавання.

Паніхіда па загінулым беларусе адбылася ў Міхайлаўскім Залатаверхім саборы ў Кіеве 26 студзеня, у Дзень нараджэння Міхаіла, калі яму павінна было споўніцца 26 гадоў. На паніхіду прыйшлі каля 10 тыс чалавек, сярод якіх украінскія грамадскія і палітычныя дзеячы. Сабор не змог змясціць усіх ахвотных. Пасля паніхіды цела Міхаіла пранеслі па Кіеве пад крыкі «Герой» і «Жыве Беларусь!».

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”6″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

МЯ, belsat.eu, фота comments.ua

Стужка навінаў