У Кіеве пʼяны палкоўнік разведкі адкрыў страляніну ў адным з жылых двароў


Паліцэйскага чыноўніка затрымалі пасля скаргі мясцовых жыхароў. Ён прыехаў на Абалонь і пачаў страляць у невядомым кірунку.

СБУшнік пабачыў паліцэйскіх, выкінуў зброю і паспрабаваў уцячы на сваім аўтамабілі, але яго хутка затрымалі. Парушальнік паказаў сваё пасведчанне палкоўніка Міністэрства абароны на імя Аляксандра Канатапенка і папрасіў разабрацца «па-братэрску». Пасля адмовы парушальнік вырашыў пабіцца з патрульнымі, аднак хутка праз вялікую колькасць алкаголю ў крыві ён адступіў.

Гэта не першая пʼяная прыгода палкоўніка. Папярэдні інцыдэнт скончыўся аварыяй з дзвюма пацярпелымі.

ДР belsat.eu паводле Кіеў Аператыўны

Стужка навінаў