У Кіеве невядомы кінуў выбухоўку ў краму дзіцячага адзення


[/vc_column_text][vc_column_text]У сталіцы Украіны невядомы кінуў у краму самаробнае выбуховае прыстасаванне, якое магло падарвацца.

Патрульныя паліцыянты я Кіева ў суботу прыехалі на выклік наконт пагрозы выбуху і ахоўвалі месца здарэння, пакуль сапёры не абясшкодзілі самаробнай выбуховай прылады.

«Каля 16:00 у суботу, 12 сакавіка, прадаўцы і ахоўнікі рынку каля станцыі метро «Лясная» ўбачылі мужчыну, які падпаліў даўгаваты прадмет, абматаў чорнай ізаляцыйнай стужкай і шпурнуў яго ў краму дзіцячага адзення. Прылада адскочыла і трапіла ў латок з усходнімі прысмакамі. Пасля гэтага мужчына ўцёк з месца здарэння, а прылада згасла», – гаворыцца ў паведамленні.

Пасля прыезду на выклік патрульныя адгарадзілі месца вакол прадмета і папрасілі людзей адысці далей. На выклік патрульных на месца прыбылі следча-аператыўная група і прадстаўнікі ўзрыватэхнічнага аддзелу.

«Брыгада выбуховай тэхнікі патлумачыла: самаробнае прыстасаванне магло падарвацца і траўмаваць людзей. Яго асцярожна абясшкодзілі і разабралі», – перадае прэс-служба.

У патрульнай паліцыі адзначылі, што, па словах відавочцаў, выбух спрабаваў здзейсніць чалавек ва ўзросце каля 25 гадоў, апрануты ў сінюю кофту з капюшонам.

МЯ, паводле unian.ua

Стужка навінаў