У Кіеве актывісты заблакавалі ўезд у рэдакцыю тэлеканала NewsOne


У Кіеве актывісты, якія ў нядзелю, 3 снежня, заблакавалі адзін з уездаў у офіс тэлеканала NewsOne, паабяцалі зняць блакаду пасля выканання шэрагу патрабаванняў, паведамляе zn.ua

Удзельнікі блакавання заявілі, што ўладальнік тэлеканала, народны дэпутат Яўген Мураеў, павінен «пакаяцца за сепаратысцкія выказванні».

Акрамя таго, яны патрабуюць звольніць «самых ватных» вядучых і змяніць рэдакцыйную палітыку канала з «пракрамлёўскай» на «патрыятычную праўкраінскую».

«Да таго часу, пакуль гэтага не адбудзецца, наша мірная акцыя будзе працягвацца», – заявіў актывіст Аляксей Серадзюк і дадаў, што канал блакуюць ветэраны АТА і прадстаўнікі розных грамадскіх арганізацыяў.

3 снежня людзі ў камуфляжы і балаклавах заблакавалі будынак тэлеканалу NewsOne мяшкамі з пяском і калючым дротам, заяўляючы, што не згодныя з «палітыкай канала». Яны заявілі, што патрабуюць выбачэнняў ад уладальніка тэлеканала, нардэпа Яўгена Мураева, які назваў Майдан «дзяржаўным пераваротам улады».

Мураеў ў сваю чаргу заявіў, што да блакавання тэлеканала датычны кіраўнік арганізацыі «Братэрства» Дзмітры Карчынскі.

Журналісты NewsOne звярнуліся да прэзідэнта Пятра Парашэнкі і кіраўніку МУС Арсена Авакава з просьбай умяшацца ў сітуацыю.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў