У Кіеве адбылася бойка паміж «Фінансавым майданам» і сілавікамі (Асцярожна, лаянка)


Паміж пратэстоўцамі «Фінансавага майдану» і праваахоўнікамі паўстала бойка пад Нацыянальным банкам. Актывісты кажуць пра 4-ох параненых.

«Міліцыя знесла бульдозерамі намёт, дзе мы спрабавалі схавацца ад дажджу. Міліцыя паехала на нас бульдозерам. Дайшло да бойкі актывістаў з праваахоўнікамі. У некалькіх людзей ёсць кроў і траўмы», – распавялі прадстаўнікі «Фінансавага майдану».

Пад будынак банку прыехалі некалькі аўто міліцыі і ДАІ, паведамляе hromadske.tv.

26 лютага пад Нацбанкам Украіны была запланаваная мірная акцыя людзей, якія мелі пазыкі ў банках у валюце. Калі пачаўся дождж, арганізатары зрабілі тэнт, каб людзі маглі схавацца. Міліцыя запатрабавала прыбраць тэнт, але пратэстоўцы адмовіліся, пасля чаго прыехалі некалькі машын з сілавікамі. Як лічаць актывісты, гэта былі байцы Нацыянальнай гвардыі.

Курс украінскай грыўны асягнуў 26-га лютага новы гістарычны мінімум, дасягнуўшы паказальніка 34,5 грн за 1 долар.

МЯ, паводле hromadske.tv

Стужка навінаў