У Кемераве пачалі знос «Зімовай вішні»


Як разбіралі народны мемарыял у Кемераве (сюжэт за 19 чэрвеня)

Цягам сённяшняга дня плануюць дэмантаваць вонкавае абсталяванне, разабраць шлагбаумы на тэрыторыі і вентыляцыйнае абсталяванне на даху гандлёвага цэнтру.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

Раней у адміністрацыі Кемераўскай вобласці казалі, што пытанне аб зносе гандлёвага цэнтру, які знаходзіцца пад арыштам, можа быць вырашанае пры адсутнасці абмежаванняў у адносінах да будынку і зямельных надзелаў, пры ўзгадненні з уласнікамі маёмасці. 13 ліпеня ў абласной адміністрацыі паведамілі, што дэмантаваць будуць 14 ліпеня, пачнуць з разбору вонкавых элементаў.

19 ліпеня да працаў падключыцца цяжкая тэхніка.

15 траўня ўлады ўжо прыступалі да дэмантажу ГЦ, пачаўшы з будынку, які стаіць асобна і ў якім месціліся лазня, саўна і аўтамыйня.

ГЦ складаецца з сямі будынкаў, размешчаных як побач, так і асобна. Яго ўладальнікамі выступалі каля 40 уласнікаў, асноўны – «Кемераўскі кандытарскі камбінат» (ККК).

ГЦ прызналі рэчавым доказам па крымінальнай справе, ён знаходзіўся пад арыштам і быў перададзены на адказнае захоўванне мэрыі. ККК і адміністрацыя гораду заключылі пагадненне аб намеры бязвыплатна перадаць ва ўласнасць Кемераву нерухомую маёмасць ГЦ «Зімовая вішня».

Першапачаткова меркавалася, што комплекс будзе знесены, а на месцы знесенага цэнтру да 1 верасня створаць парк ці сквер. У пятніцу адміністрацыя рэгіёну паведаміла, што да 1 верасня будзе добраўпарадкаванае месца стыхійнага мемарыялу, які з’явіўся на раніцу пасля трагедыі і быў разабраны ў чэрвені. Таксама, паводле адміністрацыі, прынятае рашэнне аб стварэнні на пляцоўцы гандлёвага цэнтру сквера.

25 сакавіка ў выніку пажару ў «Зімовай вішні» загінулі 60 асобаў.

«Высновы» уладаў Кемерава пасля трагедыі

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў