У Казахстане з абеліска Славы сарвалі георгіеўскую стужку


У горадзе Шымкент гарадскія ўлады вырашылі відазмяніць помнік за тры дні да святкавання Дня Перамогі.

Замест георгіеўскай стужкі на мемарыял павесілі казахскі варыянт сімвала Дня Перамогі.

Гэта шаўковая стужка блакітнага колеру з казахскім нацыянальным арнаментам і малюнкам Ордэна Айчыннай вайны. Новы знак у Казахстане ўвялі ў 2015-ым годзе пасля акупацыі Крыму і агрэсіі Расеі на Данбасе.

З пачатку ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны георгіеўская стужка стала сімвалам акупацыі Крыму, а таксама прарасейскіх сепаратыстаў і агрэсіі ў Данбасе. Да нядаўняга часу ў Беларусі яе выкарыстоўвалі на афіцыйным узроўні падчас святкавання Дня Перамогі, аднак пазней замянілі.

Непасрэдна забараняць георгіеўскую стужку не сталі, і прапанавалі альтэрнатыву ў «добраахвотна-прымусовым» парадку: чырвона-зялёную стужку колераў дзяржаўнага сцяга з кветкаю яблыні, якая павінна сімвалізаваць травень, калі здабылі перамогу над фашысцкаю Нямеччынаю.

ДР belsat.eu паводле kp.ru

Стужка навінаў