У Казахстане ў пасажырскім аўтобусе згарэлі 52 чалавекі


Раніцай 18 студзеня ў Іргызскім раёне Акцюбінскай вобласці Казахстану, у 10 км ад пасёлка Калыбай, падчас руху загарэўся пасажырскі аўтобус маркі «Ікарус». З 57 чалавек, што знаходзіліся ў салоне аўтобуса, загінулі 52.

«У салоне знаходзіліся 55 пасажыраў і 2 кіроўцы. Грамадзянства ўсталёўваецца. 5 пасажырам, якім удалося выбрацца, аказваецца медыцынская дапамога… Астатнія 52 чалавекі загінулі на месцы», – цытуе Zakon.kz афіцыйнага прадстаўніка Камітэту па надзвычайных сітуацыях МУС Казахстану Руслана Іманкулава.

Расейскія СМІ паведамляюць, што загінулыя – грамадзяне Узбекістана. Аўтобус ехаў з Узбекістана ў Расею.

У сацсетках ужо з’явіліся фота і відэа з месца трагедыі.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў