У Казахстане ліквідавалі Камуністычную партыю


Камуністычная партыя Казахстану спыніла сваё існаванне.

«Спецыялізаваным міжраённым эканамічным судом гораду Алматы 3-га жніўня 2015 года вынесена рашэнне аб ліквідацыі Камуністычнай партыі Казахстану», – паведамілі ў пятніцу агенцтву «Інтэрфакс-Казахстан» у дэпартаменце рэгістрацыйнай службы і арганізацыі юрыдычных паслуг Міністэрства юстыцыі Казахстану.

Пры гэтым у ведамстве ўдакладнілі, што «па стане на 3 верасня 2015 г рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу», падае interfax.by.

У Казахстане да гэтага існавалі дзве партыі камуністаў – Камуністычная партыя Казахстану (КПК) і Камуністычная народная партыя Казахстану (КНПК), пры гэтым КНПК прадстаўлена ў парламенце краіны, а КПК, якую ўзначальваў Газіз Алдамжараў, лічылася апазіцыйнай.

Паводле дадзеных Цэнтрвыбаркаму рэспублікі, КПК была зарэгістраваная 27 жніўня 1998 года, перарэгістраваная 20 сакавіка 2003 года. Колькасць КПК складала 54 246 чалавек. Партыя мела свае аддзяленні ва ўсіх вобласцях рэспублікі. Членамі КПК пераважна з’яўляліся ветэраны вайны і працы, працоўныя, пенсіянеры. Сваймі асноўнымі мэтамі партыя лічыла стварэнне ўмоў для «пабудовы грамадства свабоды і сацыяльнай справядлівасці, заснаванага на прынцыпах навуковага сацыялізму»; пабудова камуністычнага грамадскага ладу.

Упершыню дзейнасць КПК была прыпыненая рашэннем суда ў кастрычніку 2011 года, пасля выкананне дадзенага рашэнне адкладалі некалькі разоў.

Такім чынам, у Казахстане ў сапраўдны момант засталося восем палітычных партый, тры з іх – «Нур Атан», КНПК і «Ак жол» – маюць сваіх прадстаўнікоў у ніжняй палаце парламенту краіны.

Нядаўна ў Казахстане дэпутаты парламенту прапанавалі, каб у пашпарты грамадзянаў краіны ўнесці цытаты слоў прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева.

Сёлета ў красавіку Украіна забараніла прапаганду як фашызму, гэтак і камунізму.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў