У Каталунні праводзяць рэферэндум аб незалежнасці. Паліцыя страляе гумовымі кулямі. СТРЫМ

video

1 кастрычніка ўчасткі для галасавання пачалі працу. Праваахоўнікі спрабуюць іх ліквідаваць і вывозяць урны ды бюлетэні з участкаў. У некаторых муніцыпалітэтах паліцыя разганяе ўдзельнікаў галасавання або блакуе будынкі.

«Белсат» з Каталунні:

Publié par «Белсат» sur dimanche 1 octobre 2017

19:17. Паводле мэра Барсэлоны, у выніку гвалту з боку паліцыі пацярпелі больш за 460 асобаў.

17:32. Матч паміж «Барсэлонай» і «Лас-Пальмасам» усё ж адбудзецца, але без гледачоў. Гульня ўжо пачалася. Іспанская Ла Ліга адмовілася пераносіць сустрэчу клубаў.

16:32. Сённяшні матч 7-га туру чэмпіянату Іспаніі паміж «Барсэлонай» і «Лас-Пальмасам» адкладзены з-за падзеяў у Каталунні.

Наш стрым з Барсэлоны – сталіца Каталунні

16:05. Паводле ўладаў Каталоніі, у сутыкненнях з сілавікамі пацярпелі 337 асобаў. На відэа ніжэй бачна, як паліцыя Іспаніі збівае людзей на выбарчым участку:

Publié par Islay Baila sur dimanche 1 octobre 2017

UPD: 13:30 

Паліцыя ўжыла гумовыя кулі супраць прыхільнікаў незалежнасці Каталунні. Каля 40 асобаў пацярпелі.

Паліцыя закрыла больш за палову школаў, дзе былі абсталяваныя выбарчыя ўчасткі. Шмат у якіх школах адключылі інтэрнэт.

Улады Каталунні заявілі, што выбарцы маюць права прагаласаваць на любым участку. Больш за тое, ім дазволілі прыходзіць са сваймі бюлетэнямі, раздрукаванымі на прынтары.

Нагадаем, што Канстытуцыя Іспаніі не прадугледжавае аддзяленне якіх-кольвек рэгіёнаў. Улады Іспаніі называюць рэферэндум незаконным.

Напярэдадні рэферэндуму шэраг каталунскіх чыноўнікаў затрымалі або арыштавалі. Шмат бюлетэняў было канфіскавана.

Чарга на адзін з выбарчых участкаў.

Паводле нядаўняга сацыялагічнага даследавання, за правядзенне рэферэндуму аб аддзяленні рэгіёну ад Іспаніі выступіў 41 % мясцовых жыхароў.

Цяпер у Мадрыдзе (сталіца Іспаніі) праходзіць акцыя за адзінства краіны.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары