У кастрычніку Парашэнка прыедзе ў Гомель на сустрэчу з Лукашэнкам


Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка сустрэнуцца падчас першага форуму рэгіёнаў двух краінаў. Пра гэта паведаміў беларускі амбасадар у Кіеве Ігар Сокал.

«Форум, які запланаваны на восень у Гомлі, ён будзе праходзіць пад эгідай кіраўнікоў дзяржаў. Таму для нас арыенцір – восень 2018 года, Гомель», – цытуе Сокала ўкраінскае выданне lb.ua.

Апошняя сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Украіны адбылася ў Абу-Дабі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў