У Канах прэзентуюць фільмы «Белсату»

video

Дакументальныя стужкі Антося Цялежнікава, Віктара Аслюка і Андрэя Куцілы будуць прэзентаваныя ў межах польскага павільёну на Канскім кінафестывалі. Пра гэта паведаміла нашая карэспандэнтка Ганна Любакова, якая цяпер знаходзіцца ў Канах.

Ва ўласных павільёнах прадстаўнікі краін-удзельніц кінафоруму знаёмяць наведнікаў са сваймі дасягненнямі ў галіне кіно. Беларусь не апынулася ў баку ад гэтай культурнай падзеі і пяць гадоў таму атрымала ўласнае месца на пляцоўцы «Village International».

Глядзіце таксама >>> Вольга Чайкоўская: Хутка прарве беларускую кінадамбу

На жаль, наша знаходжанне ў французскай Рыўеры было нядоўгім: у 2016 годзе інфармацыя пра тое, што беларускі павільён зноў адкрыецца ў Канах, так і не была апублікаваная. У гэтым годзе праз фінансавыя праблемы нашая краіна ў фестывалі не ўдзельнічае.

Глядзіце таксама >>> У Канах адкрыўся кінафестываль. Уключэнне «Белсату» з месца падзеяў

Сёлета на Канскім кінафестывалі таксама пакажуць беларускую стужку «Адной крыві» рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава. Свой фільм «Love in Porn» пра людзей, якія працуюць у порнаіндустрыі на кінафестывалі пакажа беларуска Ксенія Ёрш.

Дакументальныя стужкі «Белсату», якія пакажуць у Канах

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары