У Канадзе праз лясныя пажары эвакуююць горад


Полымя знішчыла будынкі ў прыгарадзе буйнога гораду Форт-Макмюрэй у правінцыі Альберт. Яшчэ як мінімум два кварталы населенага пункту пацярпелі.

Улады заявілі пра эвакуацыю 80 тысяч жыхароў, паніка сярод якіх расце, бо адзіная дарога з гораду перарэзана агнём.

Пажарам цяпер ахоплена плошча амаль у тры тысячы гектараў. На тушэнні працуюць дзясяткі людзей, прыцягнутая авіяцыя. Нягледзячы на ўсе намаганні ратавальнікаў, сітуацыя пагаршаецца праз сухое надворʼе і моцны парывісты вецер.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў