У Канадзе легалізавалі марыхуану


Канадскія сенатары большасцю галасоў (52 супраць 29) ухвалілі закон, які дазваляе ўжыванне марыхуаны на тэрыторыі ўсёй краіны.

Дакумент рэгулюе пытанні вырошчвання канабісу, а таксама, дзе і якім чынам можна распаўсюджваць ды прадаваць марыхуану.

Закон забараняе мець пры сабе больш за 30 «!» грамаў марыхуаны, а таксама вырошчваць дома больш за чатыры кусты канопляў або набываць канабіс у пастаўшчыка, які не мае ліцэнзіі. За продаж марыхуаны непаўналетнім прадугледжваецца турэмнае зняволенне тэрмінам да 14 гадоў, піша bbc.com.

Канада стала першай краінай «Вялікай сямёркі», якая легалізавала канабіс у «рэкрэацыйных мэтах».

Афіцыйна легалайз пачне дзейнічаць з верасня.

Захоўванне марыхуаны ў Канадзе забаранілі ў 1923 годзе, але ў 2001 годзе была легалізаваная «медычная марыхуана», якую прапісвалі цяжка хворым з мэтаю аблегчыць пакуты, а таксама людзям з псіхічнымі ды неўралагічнымі захворваннямі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў