У Канадзе хакеіст залез на трыбуну, каб пабіцца з заўзятарамі (Відэа)


Бойка хакеіста з заўзятарамі

Падчас матчу канадскай юніёрскай лігі «NBJHL», што праходзіў у горадзе Сент-Джон, адбылася незвычайная бойка.

Гэта была заключная гульня пяціматчавага супрацьстаяння паміж «Southern Sting» і «Grand Lake Moose», пераможца якой пераходзіў у наступную стадыю спаборніцтваў.

Паводле гледача, які прысутнічаў на матчы, у сярэдзіне трэцяга перыяду на лёдзе пачалася патасоўка. Дзеянні аднаго з хакеістаў абурылі фаната, які выліў на гульца піва. Хакеіст не вытрымаў і палез на трыбуну, каб разабрацца. Іншыя гульцы спрабавалі дапамагчы свайму аднаклубніку, які неўзабаве вярнуўся на гульнявую пляцоўку.

На арэне прысутнічалі два паліцыянты, але падчас канфлікту былі выкліканыя дадатковыя супрацоўнікі паліцыі. Адзін з праваахоўнікаў распавёў, што агрэсіўны натоўп фанатаў разагналі, каб «аднавіць парадак».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле cbc.ca

Стужка навінаў