У Калумбіі разбіўся самалёт з бразільскімі футбалістамі, загінулі 75 асобаў


Першыя здымкі з месца катастрофы

Самалёт з 81 асобай на борце, уключаючы футбалістаў бразільскага клубу, разбіўся побач з калумбійскім горадам Мэдэллін.

Абноўлена. Колькасць ахвяраў вырасла да 75 асобаў. Пра гэта заявіў генерал Хосе Херардо Асеведо. Таксама ён распавёў, што выжылі толькі 6 асобаў. Спецыяльны адміністрацыйны блок грамадзянскай авіяцыі Калумбіі («Aerocivil») удакладніў гэтую інфармацыю: выжылі два чальцы экіпажу, тры футбалісты і адзін журналіст.


У выніку трагедыі загінулі прынамсі 25 асобаў, паведаміў у эфіры радыёстанцыі «360» мэр калумбійскага гораду Ла-Сеха Элькін Аспіна.

У аэрапорце Мэдэлліну кажуць, на борце былі 9 членаў экіпажу і 72 пасажыры, сярод якіх былі гульцы бразільскага футбольнага клубу «Шапекоэнсе», які ў сераду ў межах Кубку Паўднёвай Афрыкі меў гуляць супраць калумбійскага «Атлетыка Насьёналь».

«Пацверджана, што рэйс нумар CP2933 перавозіў футбольны клуб «Шапекоэнсе». Мабыць, ёсць тыя, хто выжыў», – такое паведамленне зʼявілася ў «Twitter’ы» Міжнароднага аэрапорту імя Хосе Марыя Кардовы.

klub

Футбалісты «Шапекоэнсе»

Крыху пазней у «Twitter’ы» аэрапорту зʼявілася паведамленне, што на месцы катастрофы знайшлі 6 асобаў, якія выжылі.

Самалёт разбіўся прыкладна ў 50 кіламетрах ад Мэдэлліну, які зʼяўляецца другім па велічыне горадам Калумбіі.

«Відаць, у самалёта скончылася паліва», – паведаміў мэр гораду Ла-Сеха Элькін Аспіна.

Паводле папярэдніх звестак, даведаўшыся пра адсутнасць паліва, борту прызначылі прыярытэт пасадкі ў аэрапорце, аднак дабрацца да месца прызначэння самалёт не змог.

НМ, belsat.eu, паводле AFP, фотаздымак з «Facebook’у» ФК «Шапекоэнсе»

Стужка навінаў