У калодзежы пад Крупкамі загінулі 6 асобаў


Распачатая крымінальная справа. Сярод загінулых 4 мясцовых жыхара і два ратавальнікі.

Увечары 28 чэрвеня жыхар Крупскага раёну спусціўся ў каналізацыйны калодзеж глыбінёй каля 6 метраў побач са сваім домам для яго прачысткі. У працэсе мужчына страціў прытомнасць і ўпаў на дно. На дапамогу прыйшлі суседзі. Трое мужчын па чарзе спускаліся ў калодзеж, каб выцягнуць папярэднікаў, але таксама гублялі прытомнасць і падалі ўніз.

Krupki-001

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі МНС, якія дасталі целы ўсіх пацярпелых. Двое супрацоўнікаў МНС атруціліся парамі газаў, якія сабраліся ў калодзежы. Іх шпіталізавалі, але не прыходзячы ў прытомнасць, яны памерлі.

Цяпер прызначаная судова-медычная экспертыза.

ДР belsat.eu паводле sk.gov.by, фотаTUT.BY

Стужка навінаў