У Каліфорніі школьнікі будуць вучыць беларускую мову


У каліфарнійскім прыгарадзе гораду Сакрамента ў школе «Community Outreach Academy» адкрыўся клас беларускай мовы і літаратуры.

Паводле МЗС Беларусі, «матчыну мову» у амерыканскай школе будуць вучыць дзеці беларускіх эмігрантаў. У школе навучаюцца каля 1300 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 12 гадоў. Большасць з іх – дзеці славянскіх імігрантаў.

У рэалізацыі гэтага праекту ўзяло ўдзел МЗС Беларусі, беларуская амбасада ў ЗША і Гарадзенскі гарвыканкам, які перадаў школе неабходныя вучэбна-метадычныя матэрыялы.

Фота: МЗС Беларусі

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў