«У каго ёсць пытанне “Пры чым тут Пагоня”?» – МУС каментуе напад на антыфашыста

video

Інцыдэнт адбыўся ў Жыткавічах яшчэ ў верасні сёлета. 17-гадовы жыхар Калінкавічаў прыехаў з таварышамі падтрымаць ФК «Вертыкаль», які сустракаўся з мясцовым «ЮА-Строй-Жыткавічы». Пасля гульні ультрас Гомельшчыны ўступілі ў канфлікт з апанентамі, затрымаўшы аднаго з фанатаў «вертыкальшчыкаў».

На відэа, якое з’явілася ў сацыяльных сетках, бачна, як агрэсіўны малады чалавек у чорнай майцы з Пагоняй патрабуе ад хлопца адмовіцца ад ідэі антыфашызму, збіваючы яго рукамі і нагамі па галаве.

Супрацоўнікі МУС па Гомельскай вобласці ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў знайшлі злачынцу – ім апынуўся непаўналетні маладзён, які захапляецца ідэямі фашызму. Супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства. Злачынцу пагражае да трох гадоў турмы.

Напад на антыфашыста вызваў дыскусію ў інтэрнэце. МУС Беларусі ў Twitter зрабіў акцэнт на нацыянальным сімвале Беларусі.

На што заснавальнік сайту 1863x.com лаканічна адказаў, падаўшы іншы прыклад.

Глядзі таксама
Каментары