У Ізраілі арыштавалі рэпатрыянта з Беларусі, які хацеў далучыцца да «Ісламскай дзяржавы»


Валянцін Мазалеўскі

Паліцыя падазрае 39-гадовага Валянціна Мазалеўскага ў спробе звязацца з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы» праз сацыяльныя сеткі.

Мужчыну арыштавалі 7 лютага. 1 сакавіка пракуратура падала супраць яго абвінавачанне ў суд.

Паводле следства, у «Тэлеграме» Мазалеўскі напісаў у групе «Халіфат», у якую ўваходзяць рускамоўныя прыхільнікі «ІД», што хоча далучыцца да баевікоў. З Мазалеўскім звязаўся тэрарыст «Даішу», які парэкамендаваў яму паехаць у Турцыю, адкуль ён зможа трапіць у Сірыю. Яны дамовіліся, што Мазалеўскі прыедзе ў Сірыю на сустрэчу з прадстаўніком «Ісламскай дзяржавы». Праз знаёмых мужчына набыў квіток у Турцыю. 16 студзеня яго затрымалі ў аэрапорце імя Бэн-Гурыёна.

Вядома, што Валянцін Мазалеўскі пераехаў у Ізраіль па праграме рэпатрыяцыі ў 1996 годзе і жыў на поўначы Ізраіля, служыў у ЦАХАЛе. У 2000 годзе ажаніўся з мусульманкай і прыняў іслам. Тады ён праходзіў службу ў шэрагах Арміі абароны Ізраіля. У Мазалеўскага пяцёра дзяцей.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары