У Івацэвічах затрыманы падазраваны ў падпале білборда


Па падазрэнні ў падпале шчыта з сацыяльнай рэкламай у Івацэвічах затрыманы малады чалавек.

Пра гэта паведамляецца ў допісе ў Facebook-суполцы анархістаў.

Вядома, што юнака завуць Ігар і што затрыманне адбылося яшчэ ўвечары 4 жніўня. Анархісты мяркуюць, што яму будзе высунутае абвінавачванне паводле ч.2 арт. 339 КК «Злоснае хуліганства здзейсненае групай асобаў».

Раней у Івацэвічах быў падпалены білборд з сацыяльнай рэкламай міліцыі.

На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні».

«На самай справе закон – гэта інструмент улады для падаўлення народа», – гаворыцца ў допісе.

Актывісты анархісцкага руху і раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за падобныя акцыі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў