У Івацэвічах анархісты спалілі білборд МУС


Анархісты ўзялі на сябе адказнасць за падпал у Івацэвічах білборду з сацыяльнай рэкламай ад МУС Беларусі.

Як паведамлялі раней мясцовыя інтэрнэт-рэсурсы, у ноч на 28 ліпеня ў Івацэвічах невядомыя падпалілі міліцэйскі білборд «Сіла закона – у яго выкананні» на вуліцы Клютка. Плакат моцна абгарэў.

Учора анархісцкая групоўка «Рэвалюцыйнае дзеянне» выклала ў Ютуб відэа з падпалам білборду.

«У Івацэвічах група анархістаў спаліла рэкламны білборд, які прапагандуе выкананне закону. На самой справе закон – гэта інструмент улады для падаўлення народу», – адзначаецца ў тэксце да відэа.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў