У Іванаўскім раёне ўзламалі банкамат


Невядомыя ўзламалі банкамат у вёсцы Ляскавічы, што ў Іванаўскім раёне.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 31 траўня на 1 чэрвеня, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова.

Распачатая крымінальная справа па факце крадзяжу, здзейсненага ў асабліва буйным памеры.

Банкамат у вёсцы Ляскавічы знаходзіцца ў будынку былой гасцініцы, які не эксплуатуецца, не мае сігналізацыі і камераў відэаназірання.

Адразу ж пасля атрымання дадзеных аб спыненні працы банкамату супрацоўнікі крэдытна-фінансай установы прыбылі на аб’ект і пабачылі, што корпус банкамату і агароджа пашкоджаныя.

На дадзены момант на месцы здарэння працуе следча-аператыўнай група з удзелам спецыялістаў Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў. Для высвятлення ўсіх акалічнасцяў праведзены агляд, даследаванне прылеглай тэрыторыі, прызначаны шэраг экспертызаў па атрыманых рэчавых доказаў. Таксама аператыўнікі дапыталі сведкаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары