У італьянскай школе знялі на відэа, як настаўніца танцуе стрыптыз перад вучнямі


Гарачы танец выканала перад класам адна з настаўніц у старэйшай школе гораду Прата ў рэгіёне Таскана.

На відэазапісе, які трапіў у сеткі ды стаў прычынаю скандалу, бачна, як жанчына, не саромеючыся, агаляе жывот і грудзі. Танцоўшчыцу апазналі як настаўніцу інфарматыкі ў школе «Gramsci Keynes», але ейнае імя не называюць, піша dailymail.co.uk.

У навучальнай установе распачалі расследаванне. Дагэтуль скаргаў на паводзіны настаўніцы кіраўніцтва школы не атрымлівала.

Між тым, відэа з Youtube не выдалілі, яго ўжо паглядзелі амаль 20 тысяч карыстальнікаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў