У Італіі разбіўся самалёт DHL


Экіпаж грузавога летака не пацярпеў.

А 4:00 раніцы ў пятніцу грузавы Boeing 737 прапусціў узлётна-пасадачную паласу і разбіўся на аўтастрадзе побач з аэрапортам Бергама, што абслугоўвае Мілан.

Самалёт, які належыць нямецкай кур’ерскай кампаніі DHL Express, прыляцеў з Парыжа.

The Guardian падае, што няма ніякіх звестак пра пацярпелых у ранішнім здарэнні.

Выданне са спасылкай на італьянскую газету The Corriere de la Serra піша, што прычынай аварыі стала кепскае надворʼе.

Аэрапорт у Бергама часовы зачынены, рэйсы перанакіроўваюць на лётнішча Мальпэнса.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары