У Італіі невядомы адкрыў страляніну з аўтамабіля


У горадзе Мачарата ў Італіі чатыры чалавекі былі параненыя ў выніку страляніны, адкрытай з акна машыны. Паводле папярэдніх дадзеных, усе параненыя – замежнікі.

Мэр гораду заклікаў гараджанаў не выходзіць на вуліцы.

Затрыманы 28-гадовы падазраваны. Паводле інфармацыі СМІ, перад затрыманнем ён ускінуў руку фашысцкім вітанні і пракрычаў «Viva l’Italia». У машыне быў знойдзены пісталет Glock, піша Corriere della Sera.

Паводле СМІ, страляніна магла быць звязаная з рэзананснай справай аб гібелі 18-гадовай італьянкі – мігрант з Нігерыі нібыта прадаў ён наркотыкі праз якія яна загінула, а потым расчляніў цела дзяўчыны. Падазраваны ў злачынстве быў затрыманы паліцыяй.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары