Вялікі мост, які з’яўляецца часткай аўтамагістралі А10 абрынуўся недалёка ад італьянскай Генуі. СМІ пішуць пра як мінімум 20 загінулых і 10 пацярпелых.
Секцыя моста павалілася на чыгуначныя шляхі, што праходзяць пад ім. Разам з канструкцыяй упалі аўтамабілі. Цяпер ратавальнікі разбіраюць завалы, здабываючы целы загінулых і параненых, якіх дастаўляюць у шпіталь Генуі.
Канструкцыя была збудаваная ў 60-я гады мінулага стагоддзя і была вядома, як мост Марандзі. У 2016 годзе на ім праводзіліся рамонтныя работы, паведамляе Бі-бі-сі.
ІІ, belsat.eu