У Ірландыі пяцігадовы хлопчык знайшоў наркотыкі ў «Кіндэр-сюрпрызы»


Фота leninogorsk-rt.ru

Паліцыя Вялікай Брытаніі праводзіць расследаванне ў справе таго, што дзіця выявіла наркотыкі ў дзіцячым ласунку «Кіндэр-сюрпрыз».

Дзіўную знаходку зрабіла дзіця, які пражывае ў горадзе Лімавадзі (Limavady) у Паўночнай Ірландыі, піша «The Telegraph».

Падчас гульні з васьмігадовым братам ён узяў у рукі «Кіндэр-сюрпрыз», дастаў з яйка пластыкавы пакуначак і, раскрыўшы яго, выявіў унутры белы парашок у пакеце.

Здзіўлены хлопчык аддаў знойдзены «сюрпрыз» свайму бацьку, а той звярнуўся ў паліцыю.

Праваахоўныя органы Вялікай Брытаніі ўжо пачалі расследаванне паводле гэтай справы. Паводле папярэдніх звестак, шакаладнае яйка было начыненае метамфетамінам.

МЯ, паводле telegraph.co.uk

Глядзі таксама
Каментары