У інтэрнэце збіраюць сродкі на шыльду Барадуліну


Пакуль праект, які на краўдфандынгавай платформе talaka.by распачаў Глеб Лабадзенка, сабраў 29% сродкаў. Усяго на выраб і мантаж шыльды на доме ў Менску, дзе надаўжэй жыў і пісаў народны паэт Беларусі, патрэбна 8 тысяч рублёў.

У канцы праекту ахвярадаўцаў чакаюць падарункі – дыскі з голасам Рыгора Барадуліна, яго кнігі, экскурсія ад Глеба Лабадзенкі ва Ўшачы. Прэзент залежыць ад сумы ахвяравання.

«Цалкам рэальна зрабіць усё гэта да канца гэтага года – пры ўмове, што будуць сабраныя неабходныя сродкі!», – піша Глеб Лабадзенка.

Да завяршэння кампаніі засталося 44 дні. Далучайцеся!

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары