У інтэрнэце збіраюць подпісы за перайменавання Брэсту ў Берасце


На сайце «Удобный город» беларусы збіраюць подпісы пад петыцыяй за вяртанне Брэсту яго гістарычнай назвы. «Гістарычнае Берасце цяпер носіць назву, скажоную паланізацыяй і русіфікацыяй краіны. Адзначэнне 1000-годдзя горада – цудоўная нагода, каб вярнуць яму спрадвечнае імя», – адзначаюць аўтары петыцыі.

Подпісы плануецца накіраваць у Берасцейскі гарвыканкам.

«У 2019 годзе Берасце будзе адзначаць тысячагоддзе з моманту першага пісьмовага ўспаміну ў «Аповесці мінулых гадоў». Нароўні з грандыёзнымі будаўнічымі праектамі, мерапрымствамі па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні, якія прымеркаваны да гэтага юбілею, гістарычнай справядлівасцю стала б вяртанне Брэсту яго спрадвечнай назвы, якая б падкрэсліла старажытнасць горада, яго славутую мінуўшчыну, а таксама паспрыяла б развіццю нацыянальнай самасвядомасці ў рэгіёне», – мяркуюць аўтары.

Ініцыятыва пакуль не набыла вялікай падтрымкі – на дадзены момант, свае подпісы пад петыцыяй паставілі меньш за 200 чалавек.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў