У інтэрнэце заклікаюць прыйсці на матч БАТЭ-«Барсэлона» ў кашульках з Пагоняй


[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]Прадпрымальнік з Барысава Віктар Гарбачоў прапанаваў правесці акцыю ў падтрыманне аштрафаваных за шалікі з Пагоняй футбольных фанатаў і кадэтаў, якім за фота ў кашульках з Пагоняй пагражалі адлічэннем.

«20 кастрычніка! Гэты дзень рэальна можа быць перамогай Пагоні! Як? На «Барысаў-Арэне» адбудзецца матч БАТЭ – Барсэлона, – піша прадпрымальнік. – На матчы будзе 14 тысячаў гледачоў! Самы час з інтэрнэтаўскага падтрымання футбольных фанатаў (затрыманых за Пагоню) і кадэтаў (за Пагоню таксама) перайсці да рэальнага падтрымання на гэтым матчы. Пару тысяч у кашульках з Пагоняй (хай і пад курткамі) у адзін момант раскрыюцца! І паспрабуй аштрафуй тысячы. Вось была б падтрымка ўсіх, каго пераследуюць. А самае галоўнае – увесь свет пабачыць сапраўдны сімвал краіны!»

Пра час, у які прыхільнікі акцыі пакажуць майкі з «Пагоняй», ён прапануе дамовіцца ў дзень гульні.

Раней міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч нагадваў, што за адзенне з выявай «Пагоні» міліцыя ня мае права затрымліваць людзей – у адміністрацыйным кодэксе няма такога парушэння.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=vIHMrlQGl0E”][/vc_column][/vc_row]Нагадаем, матч групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і «Барсэлонай» адбудзецца 20 кастрычніка на «Барысаў-Арэне». Пачатак а 21.45.

belsat.eu, паводле svaboda.org

Стужка навінаў