У інтэрнэце з'явіўся жартоўны тэст «За што б вас расстралялі ў 1937 годзе» на прыкладзе рэстарацыі ў Курапатах


У сувязі з канфліктам вакол рэстарацыі «Паедзем, паядзім» менскі рэстаратар Іван Мураўёў (адзін з ягоных праектаў – Кальяная №1) размясціў на сваім сайце bdz.by тэст «За што б вас расстралялі ў 1937 годзе».

Мураўёў лічыць, што прычына пратэсту ў тым, што дзяржава замоўчвае гісторыю сталінскіх рэпрэсіяў.

«Зразумела адно, што пакуль «Паедзем, паядзім» існуе ў забаўляльным фармаце, нармальныя людзі туды не пойдуць», – піша ён.

Мураўёў дадае: калі б цяпер быў 1937 год то рэпрэсавалі б увогуле ўсіх – і актывістаў (за антыдзяржаўную дзейнасць), і ўладальнікаў рэстарацыі з працаўнікам (за сабатаж).

Тэст складзены з «чорным гумарам». Карыстальнікам прапануюць выбраць варыянты ежы з меню «Паедзем, паядзім» – ад салатаў да мяса і рыбы. Сэнс просты: што б вы не абралі, для вас усё роўна знойдзецца артыкул крымінальнага кодэксу сталінскіх часоў і вы будзеце расстраляныя.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў