Відэа з палаючаго «Боінгу»: паніка і роспач пасажыраў


На відэазапісе бачна, як сябе паводзілі людзі ў экстранай сітуацыі.

Самалёт аварыйна прызямліўся ў аэрапорце Дубаю і загарэўся. Пасажыры пачалі пакідаць борт «Боінгу», некаторыя ж пачалі шукаць свае торбы.

«Пакіньце торбы. Выскоквайце (з самалёту – заўв.) на ратаўнічы трап», – крычыць на відэазапісе чалец экіпажу.

Так ён адрэагаваў на паводзіны пасажыраў, якія ў задымленым самалёце замест таго, каб уцякаць, цікавіліся перадусім сваймі рэчамі.

Бачна, што выскоквае з борту і асоба, якая здымае.

Неўзабаве ўвесь экіпаж і ўсе пасажыры пакінулі «Боінг». Аднак у выніку выбуху загінуў адзін з супрацоўнікаў упраўлення грамадзянскай абароны, які гасіў пажар.

Самалёт ляцеў з Індыі і зрабіў экстраную пасадку ў Дубаі. Эвакуявалі 282 пасажыры і 18 чальцоў экіпажу.

Прычынай аварыйнай пасадкі маглі стаць праблемы з шасі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў