У інтэрнэце зʼявілася паведамленне пра захоп «агента ФСБ» ісламскімі баевікамі


[/vc_column_text][vc_column_text]Звязанае з баевікамі «Ісламскай дзяржавы» выданне «Furat Media» апублікавала відэа са зваротам меркаванага закладніка, які нібыта зʼяўляецца агентам ФСБ Расеі.

Пра гэта напісаў сайт  News.siteintelgroup.com, які адсочвае актыўнасць у сеціве тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Мужчына на відэа сцвярджае, што зʼяўляецца прадстаўніком ФСБ, і звяртаецца «да прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і народу Расеі».

Чалавек, зняты ў роліку, называе свае імя і прозвішча, а таксама дату нараджэння і сцвярджае, што апошнім яго месцам прапіскі быў «горад Царыцын у Маскоўскай вобласці». Ён таксама называе сябе «пазаштатным агентам 2-га аператыўнага аддзелу ФСБ Расеі па горадзе Маскве ў званні капітана».

Глядзіце яшчэ >>> «Ісламская дзяржава» ўжо ў Расеі

«Ісламская дзяржава» выкарыстала імя Джасцін Бібера для прасоўвання свайго відэа

Былы нямецкі джыхадыст: «Ісламская дзяржава» плануе агульнаеўрапейскую тэрарыстычную атаку

Мужчына ў кадры сцвярджае, што «быў арыштаваны службай бяспекі халіфату пры выкананні чарговага задання», і просіць улады Расеі і сваё непасрэднае кіраўніцтва «зрабіць усё магчымае для свайго вызвалення». Пры гэтым ён сцвярджае, што выконваў пастаўленыя перад ім задачы, «у тым ліку і на тэрыторыі Паўночнага Каўказу».

Газета «Коммерсантъ» звяртае ўвагу на тое, што ролік не падобны да відэазапісаў, апублікаваных баевікамі раней. Мужчына апрануты не ў звычайную для палонных ІД аранжавую адзежу, а ў чорную куртку, на якой ёсць нашыўка «кафір», якая раней не выкарыстоўвалася для пазнакі захопленых людзей. Акрамя гэтага на ім бейсболка, што таксама незвычайна для падобных відэа, піша выданне.

На момант публікацыі матэрыялу ніякіх афіцыйных каментароў з боку ўладаў Расеі па гэтым роліку не паступала.

МЯ, паводле tut.by

Стужка навінаў