Навукоўцы стварылі «чырвоную кнігу» археалагічных помнікаў Блізкага Усходу


На інтэрактыўную мапу нанесеныя 20 000 абʼектаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.



Даследнікі з універсітэтаў Оксфарду, Лестэру і Дарэму вырашылі стварыць гэтую мапу ў звязку з пагрозаю знішчэння археалагічных помнікаў падчас баявых дзеянняў.

Рэалізацыя праекту EAMENA пачалася ў 2015 годзе.

Летась паўстаў праект #newpalmira. Пасля знішчэння баевікамі «Ісламскай дзяржавы» старажытных помнікаў у горадзе Пальміра, актывісты вырашылі стварыць 3D-мадэлі зруйнаваных абʼектаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў