У Індыі падчас цісканіны на чыгуначнай станцыі загінулі 22 чалавекі


У Мумбаі ў выніку цісканіны на чыгуначнай станцыі Эльфiнстоун-роўд загінулі 22 чалавекі. Яшчэ 30 чалавек атрымалі траўмы. На месцы працуюць медыкі і ратавальнікі, паведамляе bbc.com.

Цісканіна адбылася на падвесным мосце, па якім пасажыры выходзяць з платформы. Ішоў моцны дождж, і пад навесам моста сталі збірацца людзі. Да іх дадаваліся пасажыры цягнікоў, што прыбывалі.

Станцыя Эльфінстоун-роўд – перасадачная, яна злучае дзве найбуйнейшыя чыгуначныя галінкі Мумбаі.

Калі дождж скончыўся, натоўп хутка пачаўся выходзіць з моста на вуліцу, і здарылася цісканіна, распавёў прадстаўнік чыгуначнай кампаніі Аніл Саксен.
Чыгуначная кампанія правядзе ўласнае расследаванне інцыдэнту.

KA. belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары