У Індыі нецвярозы мужчына скокнуў у вальер да львоў, каб паціснуць ім лапы


Працаўнікі заапарку ў Гайдарабадзе не паспелі адрэагаваць на тое, як мужчына скокнуў праз агароджу. 35-гадовы храбрэц пераплыў ручай і апынуўся побач з ільвамі. Мужчыне, які быў нападпітку, пашчасціла – драпежнікі яго не кранулі. Пазней ён патлумачыў свой учынак тым, што хацеў «паціснуць ільвам лапы».

ДР, belsat.eu паводле tjournal.ru

Стужка навінаў