У Індыі абрынуўся мост проста пад аўтамабілямі


У Індыйскім штаце Заходняя Бенгалія, падчас інтэнсіўнага руху, абваліўся мост. У выніку трагедыі мноства пацярпелых, у тым ліку пяць загінулых.

Канструкцыя мосту не вытрымала вялікай колькасці аўтамабіляў, якія ў пэўны момант сабраліся на мосце. Дзясяткі машын з пасажырамі і кіроўцамі апынуліся пад бетоннымі абломкамі.
На месцы катастрофы працуюць выратавальнікі. Выказваецца меркаванне, што прычынай трагедыі сталі няякасны рамонт і танныя будаўнічыя матэрыялы. Справа ў тым, што нядаўна мост рамантавалі. Але працы вяліся ў спешцы і былі закончаныя ўсяго за тры дні.
Праблемы з мастамі маюць месца і ў Беларусі. Сёлета шэраг мастоў у нашай краіне прыйшлі ў аварыйн стан. Праўда, адказныя службы своечасова рэагавалі на паведамленні пра праблемы з мастамі. Таму абышлося без надзвычайных здарэнняў

Стужка навінаў