У Інданезіі патануў паром. Зніклымі без звестак лічацца 128 чалавек


19 чэрвеня 2018 года. Людзі плачуць у чаканні навінаў пра зніклых без вестак сваякоў, якія знаходзіліся на пароме, што затануў учора на возеры Тоба ў Інданэзіі. Фота – Albert Damanik/Reuters

Судна перавярнулася на возеры Тоба ў правінцыі Паўночная Суматра ўвечары 18 чэрвеня.

«Многія паведамілі, што іх сваякі зніклі», – заявіў прадстаўнік ратавальных службаў.

Паводле Reuters, ратавальнікам удалося выратаваць 18 чалавек. Аднаго з пасажыраў знайшлі мёртвым.

На месцы здарэння працягваецца пошукавая аперацыю.

Возера Тоба размяшчаецца ў жарале патухлага вулкану, гэта вельмі папулярны турыстычны напрамак. Максімальная глыбіня возера – 505 метраў.

ДД

Стужка навінаў